Лот (, вымаўляецца «лот»; ) — дэпартамент на паўднёвым захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Поўдзень — Пірэнеі. Парадкавы нумар — 46. Адміністрацыйны цэнтр — Каор. Насельніцтва — 160,2 тыс. чалавек (90-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Плошча тэрыторыі 5217 км². Праз дэпартамент працякае рака Лот. Рэгіён славіцца вінаробнымі традыцыямі: назва віна кагор паходзіць ад горада Каор — Cahors.
Дэпартамент уключае 3 акругі, 31 кантон і 340 камун.
Лот — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Лангедок. У 1808 г. частка тэрыторыі Ло была перададзена суседняму дэпартаменту Тарн і Гарона.
Гл. таксама Пячора Пеш Мерль
Спасылкі
Prefecture website (in French) Conseil General website (in French)