Марцін Антоні ПАЎЛОВІЧ (; , Лагішын — , Варшава) — геолаг, асветнік.
Біяграфія Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, скончыў Віленскі ўніверсітэт. У 1808 годзе атрымаў ступень кандыдата філасофіі. Працаваў настаўнікам Віленскай гімназіі, потым у Віцебску. У 1817 годзе пераехаў у Варшаву. Для вывучэння мінералогіі і геалогіі Варшаўскі ўніверсітэт накіраваў М. Паўловіча ў Парыж і Фрыбург. Па звароце ў Варшаву ўпарадкаваў мінералагічны кабінет універсітэта, загадваў ім.
Навуковая дзейнасць Склаў 12 калекцый мінералаў для ваяводскіх гімназій. Выкладаў мінералогію ў Варшаўскім ліцэі, быў прафесарам Аляксандраўскага ўніверсітэта ў Варшаве.
Аўтар «Трактата аб уласцівасцях і зачатках базальтаў» (Варшава, 1822), апісання падарожжа ў Італію ў часопісе «Dziennik Warszawski» («Варшаўскі дзённік», 1825), артыкулаў у перыядычным друку. Выдаваў часопіс «Pamietnik fizycznych, matematycznych i statystycznych umiejetnosci…» («Веснік фізічных, матэматычных і статыстычных ведаў», 1829).
Літаратура Polski Słownik Biograficzny. Т. XXV, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk, 1980; Poczet wielkich geologów. Warszawa, 1974.
Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта