Мен і Луара () — дэпартамент на захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Пеі-дэ-ла-Луар. Парадкавы нумар 49. Адміністрацыйны цэнтр — Анжэ. Насельніцтва 732,9 тыс. чалавек (26-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).

Плошча тэрыторыі 7166 км². Дэпартамент размешчаны ў даліне ракі Луары.

Дэпартамент уключае 4 акруги, 41 кантон і 363 камуны.

Мен і Луара — адзін з першых дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі у сакавіку 1790 г. на тэрыторыі былой правінцыі Анжу.

Некаторыя гарады

Горад Самюр

Вядомыя асобы

Како Шанэль Жан Плакен