Рафах (, , у старажытнасці Рафія) — горад у Сектары Газа на мяжы з Егіптам.

Частка горада размешчана на тэрыторыі Егіпта. Насельніцтва — 91 931 чалавек (1997)World Gazetteer: Palestine — largest cities (per geographical entity). Шчыльнасць насельніцтва прыкладна адпавядае ўзроўню Берліна. 80 % з іх складаюць бежанцы.

На поўдзень ад горада размешчаны адзіны аэрапорт ПНА — Міжнародны аэрапорт імя Ясіра Арафата. Пабудаваны сумесна Японіяй, Егіптам, Саудаўскай Аравіяй, Іспаніяй і Германіяй у 1998 годзе. Разбураны Ізраілем у 2001 годзе пасля пачатку «Інтыфады Аль-Аксы».

Таксама ў паўднёвай частцы горада знаходзіцца пагранічны пераход Егіпет — ПНА. Да захопу ўлады ў сектары Газа ХАМАСам у 2007 годзе пераход кантраляваў Ізраіль і ЕС. Паралельны пераход — у Керэм-Шалом.

Геаграфія Рафах размешчаны на поўначы пустыні Негеў на Сінайскім паўвостраве.

Гісторыя Першае пісьмовае згадванне — 1303 да н. (фараон Сеці I). Падчас 4-й сірыйскай вайны пры рафіі Пталемей IV разбіў Антыёха III і захапіў Паўднёвую Сірыю.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Спасылкі The World Factbook (Сусветная кніга фактаў) EU Border Assistance Mission at Rafah Crossing Point in the Palestinian Territories (EU BAM Rafah)

The Olympia-Rafah Sister City Project

Катэгорыя:Сектар Газа Катэгорыя:Гарады Палесціны