Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Фулертане () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Фулертан у штаце Каліфорнія, ЗША.
Агульная характарыстыка Універсітэт мае самую вялікую колькасць студэнтаў у сістэме Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта, а яго супольнасць магістрантаў у больш чым 5 тыс. асоб з'яўляецца адной з самых вялікіх ва ўніверсітэцкай сістэме і ва ўсёй Каліфорніі. У вучэльне налічваецца каля 2 тыс. выкладчыкаў. Універсітэт прапануе 109 адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі: 55 бакалаўрыяту і 54 магістратуры, а таксама 3 праграмы аспірантуры. Гэта таксама афіцыйна іспанамоўная ўстанова.
Структура Каледж мастацтваў Каледж бізнесу і эканомікі Каледж камунікацый Каледж адукацыі Каледж інжынерыі і камп'ютарных навук Каледж здароўя і развіцця чалавека Каледж сацыяльна-гуманітарных навук Каледж прыродазнаўчых навук і матэматыкі
Некаторыя вядомыя выпускнікі Кевін Костнер
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Каліфорнія
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Каліфорніі