Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Сан-Бернардына () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Сан-Бернардына ў штаце Каліфорнія, ЗША.
Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1965 годзе, універсітэт з'яўляецца часткай сістэмы Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Галоўны кампус займае 178 га ў акрузе Сан-Бернардына з філіялам плошчай 16 га ў Палм-Дэзерце, адкрытым у 1986 годзе. Восенню 2020 года ва ўніверсітэце налічвалася 19,5 тысяч студэнтаў. Восенню 2019 года ва ўніверсітэце было 505 выкладчыкаў, з якіх 385 (76%) былі штатнымі. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з высокай даследчай актыўнасцю, прапануючы ступень бакалаўра па 123 праграмах, ступень магістра па 61 праграме, дзве праграмы аспірантуры.
Структура Каледж мастацтваў і літаратуры Каледж прыродазнаўчых навук Каледж сацыяльных і паводніцкіх навук Каледж бізнесу і дзяржаўнага кіравання Каледж адукацыі Каледж пашыранага навучання
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Каліфорнія
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Каліфорніі