Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Фрэсна () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Фрэсна ў штаце Каліфорнія, ЗША.
Агульная характарыстыка Універсітэт прапануе 60 праграм для атрымання ступені бакалаўра, 45 праграм для атрымання ступені магістра, 3 праграмы для атрымання ступені доктара. Гэта ўстанова, якая абслугоўвае іспанамоўных і мае права быць названай установай для азіяцкіх індзейцаў з ціхаакіянскіх астравоў. Кампус кключае ў сябе планетарый, вінаграднікі з разынкавым і вінным вінаградам, а таксама камерцыйную вінакурню, студэнцкія віна з якой атрымалі больш за 300 узнагарод з 1997 года. Ва ўніверсітэце ёсць студэнцкі рэкрэацыйны цэнтр плошчай 4600 м2 і трэцяя па плошчы бібліятэка ў сістэме Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Структура Каледж сельскагаспадарчых навук і тэхналогій Каледж мастацтваў і гуманітарных навук Школа бізнесу Школа адукацыі і развіцця чалавека Каледж інжынерыі Каледж аховы здароўя і сацыяльных паслуг Каледж прыродазнаўства і матэматыкі Каледж сацыяльных навук
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Каліфорнія
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Каліфорніі