Сабачая агрэсія — недружалюбны і разбуральны характар паводзін сабакі адносна людзей або іншых жывёл.
Да звычайных прычын агрэсіі можна дадаць: ветэрынарная праблема і разлад паводзін, у тым ліку звязаны з узростам. Да ветэрынарных чыннікаў можна аднесці: інфекцыю, гарманальны і метабалічны разлад, генетычныя адхіленні, праблемы з зубамі, тэмпературу і іншыя.
Асноўныя прыкметы Згодна з Амерыканскім таварыствам прадухілення жорсткасці ў дачыненні да звярэй, да прыкмет сабачай агрэсіі можна аднесці:
Сабачае цела становіцца вельмі статычным, скаваным Жорсткае і глыбокае гаўканне Рыканне або / і паказванне зубоў Скачок на чалавека без папярэдняга кантакту Хуткае кусанне (кусанне да крыві, кусанне з пракусваннем скуры)
Сабакі праяўляюць камбінацыю некалькі прыкмет падобных паводзін і дэманструюць розную інтэнсіўнасць. Часцей за ўсё крайняя форма агрэсіўнасці праяўляецца пасля папярэджання.
Тыпы агрэсіі Ёсць розныя класіфікацыі відаў агрэсіі: агрэсія страху, тэрытарыяльная, уласніцкая, ахоўная, драпежная, ідэапатычная, унутры дамашняя, а таксама агрэсія звязаная з няправільным выхаваннем.
Агрэсія страха Можа ўзнікаць з чалавекам, іншымі жывёламі і сабакамі, а таксама да нежывых аб’ектаў і з’яў, як гук пыласоса, адлюстравання ў люстэрку. Вырашаецца праз настойлівыя трэніроўкі і работу са стымулючымі агрэсію аб’ектамі, а таксама сацыялізацыяй.
Тэрытарыяльная Звычайна можа праяўляцца на падворку або ў межах дома, дзе жыве сабака, часам гэта можа праяўляцца як да ўсіх гасцей, так і ўласнікаў. Такая агрэсіўнасць залежыць у шмат чым ад пароды. Вырашаецца праз сацыялізацыю і трэнаванне вытрымкі пры вітанні гасцей.
Уласніцкая (ахоўная) Сабака пачынае ўспрымаць тэрыторыю як сваю рэч, костку, ежу, будку. Ёсць з перасячэнні з тэрытарыяльнай агрэсіяй. Уласніцкая агрэсія змяншаецца, калі забіраць у сабакі цацкі ці рэчы, якімі ён не карыстацца ці непатрэбныя ў гэты момант. Знікае аб’ект уласнасці.
Драпежная Характэрна для сабак, якія бегаюць за іншымі жывёламі, але могуць і за людзьмі. Калі разглядаецца апошні выпадак, кінолагі звязваюць такую агрэсію з ветэрынарнымі і ментальнымі праблемамі і раяць звяртацца да ветэрынараў. Гэта даволі рэдкі від агрэсіі. Для яе пераадолення кінолагамі прапануецца кантраляваць асяродак сабак і пераключыць актыўнасці сабакі.
Ідэапатычная Гэта найбольш небяспечная агрэсія, бо складана ці немагчыма вызначыць яе прычыны. Кінолагі раяць у такім выпадку звяртацца да ветэрынараў, бо магчыма нешта з неўралогіяй сабакі.
Унутрыдамашняя Гэты від сустракаецца калі сабака жыве з іншымі дамашнімі жывёламі (асабліва сабакамі) у адным памяшканні. Пачынацца спрэчка за лідарства. Вырашаецца праз раздзяленне сабак у розныя прасторы і павольнай іх рэсацыялізацыяй.
Звязаная з няправільным выхаваннем У гэтым відзе агрэсіі прычынамі ёсць няправільныя паводзіны ўласніка і несістэмная дрэсіроўка сабакі. Напрыклад, няправільны абмен сігналамі і стымуламі, можа правакаваць агрэсію. Дарэчы прычынай можа быць як недасведчанасць уласніка так і яго залішняя педантычнасць.
Рэактыўнасць і агрэсія Варта адрозніваць сабачую агрэсіўнасць і рэактыўнасць. Да рэактыўнасці адносяць паводзіны сабакі, якія характарызуюцца павышанай інтэнсіўнасцю і ўзнікаюць у пэўных сітуацыях ці атрыманых стымулах. Напрыклад, да такіх сітуацый можа адносіцца: чалавек з барадой, ці капелюшам, дзіцё, якое пішчыць ці плача, або сабака бачыць, што яго хочуць узяць на павадок.
Гл. таксама
Кіналогія
Крыніцы
Катэгорыя:Сабакі Катэгорыя:Агрэсія Катэгорыя:Кіналогія