Растоўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) на паўднёвым усходзе Яраслаўскай вобласці Расіі.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Растоў, які мае статус горада абласнога значэння і не ўваходзіць у раён, але з’яўляецца складовай часткай аднайменнага Растоўскага муніцыпальнага раёна.

Геаграфія Плошча 2082 км² (8-е месца сярод раёнаў вобласці). Раён мяжуе на поўначы з Гаўрылаў-Ямскім, на захадзе — з Барысаглебскім, на поўдні — з Пераслаўскім раёнамі Яраслаўскай вобласці, на ўсходзе — з Іванаўскай вобласцю.

Асноўныя рэкі — Котарасль, Усцье, Сара, Вёкса. Таксама на тэрыторыі раёна размешчана возера Нера.

Катэгорыя:Раёны Яраслаўскай вобласці