Нгуен Суан Фук (; нар. 20 ліпеня 1954, Куешон, Куангнам, В’етнам) — в’етнамскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Прэзідэнт Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам (5 красавіка 2021 — 17 студзеня 2023). Абраны на пасаду на 11 сесіі Нацыянальнага сходу СРВ XIV склікання. Прэм’ер-міністр В’етнама (7 красавіка 2016 — 5 красавіка 2021).

Біяграфія Атрымаў адукацыю ў Ханойскім інстытуце народнай эканомікі (1972—1978). Па заканчэнні ВНУ працаваў у эканамічным кіраванні правінцыі Куангнам. З 1980 года пераведзены ў народны камітэт правінцыі Куангнам, дзе прайшоў шлях ад служачага да старшыні камітэта. У 1993—1996 гады ўзначальваў дэпартамент планавання і інвестыцый правінцыі Куангнам. У тыя ж гады атрымаў ступень магістра дзелавога адміністравання ў Нацыянальным універсітэце Сінгапура.

З 1997 года на партыйнай працы ў мясцовым камітэце правінцыі Куангнам. З 2006 года працаваў у цэнтральных органах выканаўчай улады В’етнама, займаючы пасады намесніка кіраўніка дзяржаўнага аўдыту, міністра — кіраўніка Апарату ўрада, з 2011 года — віцэ-прэм’ер, з 2016 года — прэм’ер-міністр.

Член Камуністычнай партыі В’етнама з 1983 года, абіраўся ў Цэнтральны Камітэт КПВ Χ, ΧΙ і ΧΙΙ скліканняў, член Палітбюро ЦК ΧΙ і ΧΙΙ скліканняў. Дэпутат ΧΙ і ΧΙΙΙ скліканняў Нацыянальнага сходу (2002—2007).

31 студзеня 2021 года Нгуен Суан Фук быў пераабраны цэнтральным камітэтам партыі 13-га склікання.

5 красавіка 2021 года абраны 11-м Прэзідэнтам В’етнама падчас пасяджэння Нацыянальнай асамблеі, змяніўшы Нгуен Фу Чонга, які раней абвесціў пра свой сыход з пасады.

17 студзеня 2023 года, з-за карупцыйнага скандалу, сышоў у адстаўку з пасады прэзідэнта па ўласным жаданні, а таксама выйшаў са складу ЦК і Палітбюро Кампартыі В’етнамаПрезидент Вьетнама ушёл в отставку.

Асабістае жыццё Валодае рускай і англійскай мовамі. Жанаты з Чан Тхі Нгует ТхуBST áo dài Lan Hương ra mắt phu nhân nguyên thủ các nước tới Hà NộiThủ tướng Nguyễn Xuân Phúc đến Phi-líp-pin dự hội nghị cấp cao ASEAN 30Nguyễn Xuân Phúc chính thức thay Nguyễn Tấn Dũng làm thủ tướng.

Спасылкі

Катэгорыя:Міністры В’етнама Катэгорыя:Дэпутаты Нацыянальнага сходу В’етнама Катэгорыя:Прэм’ер-міністры В’етнама Катэгорыя:Прэзідэнты В’етнама Катэгорыя:Кавалеры Нацыянальнага ордэна Хасэ Марці