Дом па вуліцы Леванеўскага, 3 — будынак у гістарычным цэнтры Брэста.
Гісторыя Аднасекцыйны жылы дом пабудаваны ў 1928 годзе з цэглы. 25 ліпеня 1998 года ў доме адкрыты музей гісторыі горада Брэста.
Архітэктура Аднатыпны з домам № 11. Будынкі № 3, 5, 7, 9, 11 ствараюць своеасаблівы сіметрычны ансамбль — характэрны прыклад тыпавой секцыйнай і асабняковай забудовы гэтага раёна.
Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак з невялікім прысядзібным участкам. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя грунтуецца на кантрасце прыземістага паверха і высокага пластычнага даху. Бакавыя фасады і фігурны атык мезаніна, які выходзіць на галоўны фасад, дэкарыраваны лапаткамі, люкарнамі, сандрыкамі. На 1-м паверсе трохпакаёвая кватэра, у мансардзе — двухпакаёвая. Асобныя ўваходы ў кватэры размешчаны ў нішах галоўнага фасада. Нішы створаны 2 аркамі з вуглавой апорай, маюць крыжовыя скляпенні.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Брэста Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Брэста Катэгорыя:Вуліца Леванеўскага (Брэст) Катэгорыя:1928 год у Брэсце