Фрыдрых Вільгельм Мурнаў (, сапраўднае імя Фрыдрых Вільгельм Плумпе, ; — ) — нямецкі кінарэжысёр эпохі нямога кіно, адзін з найбуйнейшых майстроў .

Адной з яго самых вядомых прац стаў фільм «Насферату: Сімфонія жаху» (1922), вольная экранізацыя рамана Брэма Стокера «». Нягледзячы на тое, што з-за праблем з аўтарскімі правамі фільм не карыстаўся камерцыйным поспехам, сёння ён лічыцца шэдэўрам нямецкага . Пазней Мурнаў зняў фільм «» (1924), а таксама кінакарціну «» (1926), экранізацыю аднайменнай трагедыі Гётэ. У 1926 годзе пераехаў у Галівуд і зняў на студыі Fox тры фільмы: «» (1927), «» (1928) і «» (1930). «Узыход сонца» быў расцэнены крытыкамі і рэжысёрамі як адзін з найлепшых фільмаў усіх часоў і народаў.

У 1931 годзе Мурнаў адправіўся на Бора-Бора на здымкі фільма «» (1931), які планаваўся як сумесная пастаноўка з , аднак з-за рознагалоссяў Флаэрці пакінуў праект, і Мурнаў зняў фільм самастойна. За тыдзень да прэм’еры ён трапіў у аўтамабільную катастрофу і памёр у шпіталі Санта-Барбары ад траўмаў.

З дваццаці аднаго фільма, якія зняў Мурнаў, восем лічацца страчанымі, а ад фільма «Марыца» (1922) захаваўся толькі 13-хвілінны фрагмент. Цалкам захавалася дванаццаць фільмаў.

Фільмаграфія 1919 — «» / Der Knabe in Blau (страчаны фільм, захаваліся невялікія фрагменты) 1920 — «» / Satanas (страчаны фільм, захаваліся невялікія фрагменты) 1920 — «» / Der Bucklige und die Tänzerin (страчаны фільм) 1920 — «» / Der Januskopf (страчаны фільм) 1920 — «» / Abend — Nacht — Morgen (страчаны фільм) 1921 — «» / Sehnsucht (страчаны фільм) 1921 — «» / Der Gang in die Nacht 1921 — «» / Schloß Vogeloed 1922 — «» / Marizza, genannt die Schmugglermadonna (страчаны фільм, захаваўся фрагмент) 1922 — «» / Der brennende Acker 1922 — «Насферату: Сімфонія жаху» / Nosferatu — Eine Symphonie des Grauens 1922 — «» / Phantom 1923 — «» / Die Austreibung (страчаны фільм) 1924 — «» / Die Finanzen des Großherzogs 1924 — «» / Der letzte Mann 1926 — «» / Herr Tartüff 1926 — «» / Faust 1927 — «» / Sunrise: A Song of Two Humans 1928 — «» / Four Devils (страчаны фільм) 1930 — «» / City Girl 1931 — «» / Tabu

Зноскі

Спасылкі Фрыдрых Вільгельм Мурнаў на сайце «Internet Movie Database»

Катэгорыя:Кінарэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Кінарэжысёры Германіі Катэгорыя:Кінарэжысёры ЗША Катэгорыя:Рэжысёры нямога кіно Катэгорыя:Лётчыкі Першай сусветнай вайны (Германія) Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах Катэгорыя:Ваеннапалонныя Першай сусветнай вайны (Германія)