Дом па вуліцы Леванеўскага, 5 — будынак у гістарычным цэнтры Брэста.

Гісторыя Асабняк пабудаваны ў 1930-я гады з цэглы. У будынку размешчана Брэсцкае абласное ўпраўленне Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Архітэктура Аднатыпны з домам № 9. Будынкі № 3, 5, 7, 9, 11 ствараюць своеасаблівы сіметрычны ансамбль — характэрны прыклад тыпавой секцыйнай і асабняковай забудовы гэтага раёна.

Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак з высокім мансардавым дахам. Цэнтральны ўваход размешчаны ў глыбокай лоджыі з трохпралётнай аркадай на 2 калонках. Сіметрыя пластычнага даху з боку галоўнага (паўднёва-ўсходняга) фасада падкрэслена 3 люкарнамі. Вуглавыя нішы і шырокія лапаткі ў прасценках паміж прамавугольнымі вокнамі надаюць фасадам пластычнасць. У калідорнай планіроўцы будынка вызначаецца цэнтральны вестыбюль з лесвіцай на мансардавы паверх.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Брэста Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Брэста Катэгорыя:Вуліца Леванеўскага (Брэст) Катэгорыя:1930-я ў Брэсце