Міжнародная арганізацыя па міграцыі (IOM, ) была заснавана ў 1951 годзе. Галоўнай перадумовай для яе стварэння паслужыла неабходнасць рэгулявання буйных патокаў мігрантаў у Еўропе, як следства Другой сусветнай вайны.

Галоўнымі мэтамі з’яўляюцца: кіраванне міграцыяй у інтарэсах усіх уцягнутых бакоў; цеснае супрацоўніцтва з урадамі краін, прадстаўленне і абарона інтарэсаў людзей, што выбралі для сябе міграцыю як адзінае правільнае рашэнне; прадухіленне і барацьба з феноменам гандлю людзьмі (міжнароднае паняцце «трафік»).

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Міжнародныя арганізацыі Катэгорыя:Міграцыя насельніцтва Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1951 годзе Катэгорыя:Спецыялізаваныя ўстановы ААН