Дом па вуліцы Леніна, 19 — будынак у гістарычным цэнтры Пінска.
Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя з цэглы. У будынку размешчана гандлёвая ўстанова.
Архітэктура Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак выходзіць на вуліцу Леніна кароткім тарцавым фасадам з уязной аркай на першым паверсе. Кампазіцыя фасада асіметрычная. Над аркай лучковай формы размешчаны паўкруглы эркер з паўцыркульным франтонам над ім. У рытмічнай групоўцы праёмаў і дэкоры выкарыстаны элементы стылю мадэрн. Галоўны ўваход размешчаны з вуліцы, уваход на другі паверх — з боку двара з асобнай лесвічнай клеткай.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Пінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Пінска Катэгорыя:Вуліца Леніна (Пінск)