Дом па вуліцы Леніна, 29 — будынак у гістарычным цэнтры Пінска.
Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя з цэглы. У будынку размяшчалася кнігарня «Букініст».
Архітэктура Прылягае да дома № 27. Двухпавярховы Т-падобны ў плане будынак з двухсхільным дахам. Кампазіцыя галоўнага фасада асіметрычная, са свабоднай рытмічнай групоўкай праёмаў. Паверхі падзелены гарызантальнай цягай. У дэкоры выкарыстаны падаконныя нішы і вянчаючы карніз з сухарыкамі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Пінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Пінска Катэгорыя:Вуліца Леніна (Пінск)