Дом па вуліцы Леніна, 21 — будынак у гістарычным цэнтры Пінска.
Пабудаваны ў 1920-я гг. з цэглы. Выкарыстоўваецца як гандлёвая ўстанова.
Архітэктура Двухпавярховы, прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Ушчыльную прылягае да дома № 19. Да вуліцы арыентаваны падоўжным фасадам з выяўленай воссю сіметрыі, падкрэсленай цэнтральным рызалітам з галоўным уваходам. Рызаліт вылучаны 2 калонамі вялікага ордара і завершаны трохвугольным франтонам. Бакавыя часткі фасада рытмічна члянёныя руставанымі пілястрамі і завершаны развітым антаблементам з фрызам, дэкараванымі ляпнымі разеткамі і кампазіцыямі ў выглядзе рогаў дастатку. Вокны другога паверху парамі згрупаваны. Архітэктурнае рашэнне будынка характарызуецца выразнай аб’ёмнай пластыкай у стылі неакласіцызму.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Пінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Пінска Катэгорыя:Вуліца Леніна (Пінск) Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі неакласіцызм