Джо Райт (; ) — брытанскі кінарэжысёр. Біяграфія Нарадзіўся ў Лондане, яго бацькі заснавалі тэатр Little Angel у раёне Іслінгтан. З ранніх гадоў праяўляў цікавасць да выяўленчага мастацтва, асабліва да жывапісу.

У 1980 годзе паступіў у тэатральную школу Ганны Шэр, якую наведваў два дні на тыдзень, на працягу дзесяці гадоў. У той час ён зняў некалькі кароткаметражных фільмаў у фармаце Super 8. Гэтыя фільмы пазней дапамаглі яму паступіць у Каледж мастацтваў Кэмберуэла. Спачатку ён хацеў стаць акцёрам, аднак пасля смерці бацькі ён вырашыў, што будзе займацца рэжысурай.

У 1991 годзе ён быў прыняты ў Цэнтральны каледж мастацтва і дызайну імя Святога Марціна, дзе вывучаў кінематаграфію. На апошнім годзе навучання ён быў удастоены стыпендыі для стварэння кароткаметражнага фільма, знятага BBC, які называўся Crocodile Snap і быў намінаваны на прэмію BAFTA Awards.

Пасля поспеху свайго першага кароткаметражнага фільма яму прапанавалі сцэнарый для серыяла Nature Boy (2000). За гэтым рушылі ўслед серыялы «Целавыя пашкоджанні» (2002) з Цімаці Сполам і высока ацэнены «Карл II: Сіла і запал» (2003) з Руфусам Сьюэлам, які атрымаў прэмію BAFTA за найлепшы драматычны серыял. Фільмаграфія «» (2005) «» (2007) «» (2009) «» (2011) «» (2012) «» (2015) «» (2017) «» (2021) «» (2021)

Крыніцы

Спасылкі Джо Райт на сайце «Internet Movie Database»

Катэгорыя:Кінарэжысёры Вялікабрытаніі Катэгорыя:Кінарэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Кінарэжысёры XXI стагоддзя