Іван Іосіфавіч Купчы́наў (, — ) — вучоны ў галіне геадэзіі і педагог, доктар тэхнічных навук (1962), прафесар (1963), Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1968).
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Горкі. У 1931 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Працаваў ва ўстановах Народнага камісарыята земляробства БССР, выкладаў у сельскагаспадарчых навучальных установахКупчинов Иван Иосифович // Знаменитые люди Гомельщины . З 1945 года працаваў у тапаграфічных і пошукавых экспедыцыях. З 1954 года — у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту, з 1962 года на пасадзе загадчыка кафедрай інжынернай геадэзіі.
Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 70 навуковых прац і падручнікаў інжынернай геадэзіі, ураўноўванню геадэзічных сетак, праграмаванню ўраўняльных вылічэнняў на ЭВМ. Займаўся даследаваннямі тэрыторыі БССР і пытаннямі абгрунтавання перспектыўнага развіцця народнай гаспадаркі.
Сярод апублікаванага: Уравновешивание сетей триангуляции и полигонометрии. — М., 1962. (у сааўтарстве); Геодезия при крупном промышленном строительстве. 2 изд. — М., 1965. (разам з С. М. Лебедзевым); Инженерная геодезия. — М., 1968. (у сааўтарстве).
Узнагароды 2 Ордэны Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі медалі Знак «Ганароваму чыгуначніку» Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР.
Літаратура — С. 109.
Спасылкі Купчинов Иван Иосифович // Знаменитые люди Гомельщины Беларусь у інфармацыйнай прасторы // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Геадэзісты СССР Катэгорыя:Выкладчыкі БелДУТ Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Дэканы факультэта кіравання працэсамі перавозак БелДУТ