Абрам Давыдавіч Абкін (нар. , Полацк — ) — фізікахімік. Доктар хімічных навук (1952), прафесар (1959). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1974).

Біяграфія У 1928 годзе скончыў Казанскі ўніверсітэт. З 1928 года — у Маскоўскім фізіка-хімічным інстытуце імя Л. Я. Карпава.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы пісаў на тэму даследавання працэсаў полімерызацыі арганічных злучэнняў. Адкрыў існаванне так званых «жывучых» палімераў, малекулы якіх пасля завяршэння полімерызацыі захоўваюць актыўныя цэнтры (1935). Распрацаваў колькасную тэорыю працэсаў суполімерызацыі (1951). Адкрыў і даследаваў механізм іоннай радыяцыйнай полімерызацыі (1959—1965), стварыў арыгінальны метад атрымання поліакрыламіду (1966—1970). Адкрыў існаванне нізкатэмпературнай мяжы скорасці хімічных рэакцый пры набліжэнні да абсалютнага нуля і фотасенсібілізаваную полімерызацыю (1980). У 1980 годзе А. Д. Абкіну прысвоена Ленінская прэміяАбкін Абрам Давыдавіч.

Узнагароды Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1974) Ленінская прэмія (1980)

Літаратура

Спасылкі Абкін Абрам Давыдавіч // ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна»

Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Хімікі СССР