Анатоль Сяргеевіч Ізаітка (нар. , Полацк, Віцебская вобласць — ) — беларускі мастак. Член Беларускага Саюза мастакоў (1995).

Біяграфія У 1984 годзе скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці. У 1984—1989 гадах — настаўнік Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. З 1989 года — мастак камбіната «Мастацтва».

Творчасць Працаваў у станковым жывапісе і графіцы. Характар вобразаў вызначае аўтарская міфалогія, у творах пераважаюць складаныя кампазіцыйныя пабудовы, каляровыя і тонавыя кантрасты.

Сярод асноўных твораў: «Мой родны кут» (1989), «Стары Віцебск» (1998), «Разбітыя люстэркі» (1999), «Памяці С. Кухто» (1999), «Мастак і натхненне» (2000), «Усходняя зорка» (2000), «Дабравешчанне» (2001), «Першы снег» (2001), «Крэст на крэст» (2002), «Чаромха ў горадзе» (2006), «Фея» (2007), «Грамніцы» (2008), «Купальская вада» (2008), «Антонаўка» (2008), а таксама такія палотны, як «Сонечнае зацьменне», «Успенне», «Блакітная Полаччына», «Перад навальніцай» і інш.

аботы мастака знаходзяцца ў дзяржаўных і прыватных калекцыях Беларусі і замежжаІзаітка Анатоль Сяргеевіч.

Літаратура Дашкевич, В. С белого листа / В. Дашкевич // Витебский проспект. — 2010. — 30 дек. — С. 23. Ізаітка Анатоль Сяргеевіч // Беларускі саюз мастакоў: 1938—1998 : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мінск : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 222. Ізаітка Анатоль // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі; аўт. уступ. У. Андрэйчанка; фота: В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мінск : Беларусь, 2005. — С. 53. Цыбульский, М. Л. Изотко Анатолий Сергеевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 463.

Катэгорыя:Мастакі Беларусі