Помнік Сяргею Іванавічу Вавілаву — помнік у Мінску, размешчаны па вул. Валгаградскай, на тэрыторыі Мінскага механічнага завода імя С. І. Вавілава. Пастаўлены ў 1978 годзе на ўшанаванне памяці савецкага фізіка Сяргея Іванавіча Вавілава. Аўтарамі помніка з'яўляюцца скульптар У. Булыга і архітэктар Ю. Казакоў. Выкананы з бронзы і бетону, вышыня бюста складае 0,6 м, стэлы 4 м.
Крыніцы
Катэгорыя:Помнікі Мінска Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 1978 годзе Катэгорыя:1978 год у Мінску Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Юрыя Казакова Катэгорыя:Валгаградская вуліца (Мінск) Катэгорыя:Творы Уладзіміра Булыгі