Першы мінскі тралейбус — помнік гісторыі ў Мінску.
Гісторыя Першы тралейбус у Мінску пушчаны 2 кастрычніка 1952 г. на лініі Вакзал — Круглая плошча (цяпер пл. Перамогі). На маршруце было 5 тралейбусаў МТБ-82 ў г. Энгельс. Першым выйшаў на лінію тралейбус з заводскім № 49. Гэта машына прайшла 1 083 520 км, на ёй перавезена 2 мільёны пасажыраў.
У 1972 г. з нагоды 20-годдзя пачатку тралейбуснага руху ў горадзе машына пастаўлена на пастамент на тэрыторыі тралейбуснага дэпо № 1.
Першы мінскі тралейбус у канцы верасня 2007 г. зняўся ў фільме Валерыя Тадароўскага «Стылягі». Здымкі праходзілі на праспекце Незалежнасці, дзе быў пабудаваны тралейбусны прыпынак, тралейбус быў дастаўлены на буксіры, паколькі ў гэтай частцы праспекта няма тралейбуснага руху.
Тэрыторыя тралейбуснага дэпо № 1 была аддадзена пад інвестыцыйны праект, які ў выніку заглух, а першы мінскі тралейбус быў перамешчаны ў тралейбуснае дэпо № 2 па вул. Ванеева. Побач з ім знаходзяцца мадэлі ЗіУ-5 і ЗіУ-9Раритетный минский трамвай: тусовщик или музейный экспонат?.
Зрэдку першы мінскі тралейбус выводзяць на лінію ў гонар Дня горада.
Катэгорыя:Транспарт Мінска Катэгорыя:Тралейбусныя сістэмы Беларусі Катэгорыя:Вуліца Ванеева (Мінск) Катэгорыя:Помнікі Мінска Катэгорыя:1972 год у Мінску