«In taberna» () — адна з самых знакамітых сярэднявечных застольных песняў на лацінскай мове, была напісана каля 1160 года. 196 песня ў кодэксе Carmina Burana, найвялікшым зборніку паэзіі вагантаў. Паколькі паэзія вагантаў збольшага ананімная, дакладна вызначыць аўтарства In Taberna не прадстаўляецца магчымым. Тэкст песні распавядае пра няўстрымнае вяселле ў карчме, гульнях і п’янстве. Апавяданне вядзецца ад асобы распаведніка і скаладаецца з некалькіх частак: уступ, затым апісваецца гульня ў косткі, далей кажуцца чатырнаццаць тостаў, у тым ліку за зняволеных, хрысціян, блудніц, лясных разбойнікаў і папу рымскага. Далей ідзе пералічэнне 26 розных саслоўяў, прафесій, узростаў, характараў людзей, якіх можна сустрэць у карчме. У канцы кажуць пра заняпад п’яніц, але выснова следуе такая, што менавіта праз сваё «змірэнне» яны будуць прылічаны да праведнікаў. Балада мае шэраг варыянтаў мелодый, якія слаба адрозніваюцца паміж сабой і перакладзена на некалькі моваў, у тым ліку беларуская, украінская, нямецкая, англійская, руская і г.д.

Тэкст песні

Выканаўцы У розны час песню выконвалі і перапрацоўвалі наступныя выканаўцы: Corvus Corax Djembe Wolfmare Drolls Saltatio Mortis Stille Volk Arte Factum Lisa Hammer Anima Immortalis Krless Наследие Вагантов Cum Fragore In Extremo Стары Ольса Вжик Сергей Русских Bakchus Dolum Dreame Zoltan Arany Gilead Flos Florum, а таксама шэраг іншых.

Гл. таксама Гер Манеліг

Катэгорыя:Песні