Анатоль Сцяпанавіч Бойка (, в. Комлеўшчына, , Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 25 студзеня 1954 года ў в. Комлеўшчына Клецкага раёна Мінскай вобласці.
Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «Электрыфікацыя сельскай гаспадаркі»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне».
Працаваў інжынерам-электрыкам, галоўным інжынерам, намеснікам старшыні калгаса «Прагрэс» Клецкага раёна Мінскай вобласці; старшынёй калгаса «Савецкая Беларусь» Клецкага раёна; старшынёй сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Кухчыцы» Клецкага раёна; старшынёй Клецкага раённага выканаўчага камітэта.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», шасцю юбілейнымі медалямі, ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё Жанаты, мае дзвюх дачок.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Старшыні Клецкага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Выпускнікі БДАТУ Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Старшыні калгасаў