Валянціна Ігнацьеўна Верас (, в. Вялікія Чучавічы, , Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія Нарадзілася 2 студзеня 1959 года ў в. Вялікія Чучавічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, выкладчык хіміі і біялогіі.
Працавала загадчыкам дзіцячага сада в. Вялікія Чучавічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці; настаўнікам, намеснікам дырэктара, дырэктарам Вялікачучавіцкай сярэдняй школы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці; начальнікам аддзела адукацыі Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта.
З’яўлялася дэпутатам Лунінецкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага, дваццаць пятага, дваццаць шостага скліканняў.
Лаўрэат прэміі Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта «Чалавек года — 2010».
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды Узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта.
Асабістае жыццё Мае дзвюх дачок.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання