Сяргей Мікалаевіч Бохан (, , Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія Нарадзіўся 8 студзеня 1956 года ў г. Оршы Віцебскай вобласці.

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, інжынер шляхоў зносін — механік.

Працоўную дзейнасць пачаў дзяжурным памочнікам начальніка дэзпрамстанцыі ў г. Орша. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў майстрам лакаматыўнага дэпо Віцебск, начальнікам лакаматыўных дэпо Полацк, Віцебск Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі, намеснікам начальніка Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі.

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды Узнагароджаны знакамі «Ганароваму чыгуначніку», «Выдатнік Беларускай чыгункі».

Асабістае жыццё Жанаты, мае сына.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту