Міністэ́рства прамысло́васці будаўні́чых матэрыя́лаў Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Народнага камісарыята прамысловасці будаўнічых матэрыялаў БССР.

У 1957 годзе было скасаванаЗакон Беларускай ССР «Аб далейшым удасканальванні арганізацыі кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам у Беларускай ССР» ад 29 мая 1957 года, у 1965 годзе было зноў адноўлена.

Паўнамоцтвы

Міністэрства ажыццяўляла кіраўніцтва спецыялізаванымі галінамі вытворчасці, якія выраблялі матэрыялы, вырабы, дэталі і канструкцыі, якія прымяняюцца ў будаўніцтве (сценавыя матэрыялы, вяжучыя, дахавыя і гідраізаляцыйныя аддзелачныя, цяпло-і гукаізаляцыйныя матэрыялы і вырабы, кіправыя запаўняльнікі, мяккія дахавыя і гідраізаляцыйныя матэрыялы, вапнавыя, гіпсавыя і іншыя мясцовыя вяжучыя матэрыялы і вырабы, нярудныя і неметаларудныя матэрыялы). Найважнейшыя галіны: цэментная, азбеставая, азбацэментная, шкляная, будаўнічыя керамікі, сценавых матэрыялаў, нярудных будаўнічых матэрыялаў, неметаларудных матэрыялаў, вырабаў з палімернай сыравіны, зборных жалезабетонных вырабаў і канструкцый, аддзелачных матэрыялаў з мармуру і граніту, санітарна-тэхнічнага абсталявання.

Структура на 1974 год Горна-геалагічны аддзел Аддзел абсталявання і камплектацыі Аддзел шкла і фарфору Аддзел вытворчасці сценавых, звязальных і цеплаізаляцыйных матэрыялаў Вылічальны цэнтр (вул. К. Маркса, 3)МИНСК. Краткая адресно-справочная книга .

Міністры Георгій Байдакоў (1946 — 1954) Васіль Ісідораў (1955 — 1957) Міхаіл Тарасаў (1965 — 1979) Віктар Більдзюкевіч (1979 — 1991) Анатоль Майсяевіч (1991)

Літаратура Фонды Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР (1956—1991). Ч. 1. — Минск, 2000. — С. 117–119.

Катэгорыя:Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі Катэгорыя:Міністэрствы БССР Катэгорыя:З’явіліся ў 1946 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1957 годзе Катэгорыя:З’явіліся ў 1965 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1991 годзе