Mk V — брытанскі цяжкі танк часоў Першай сусветнай вайны. Як і папярэднія брытанскія танкі, выпускаўся ў двух мадыфікацыях, якія адрозніваюцца паміж сабой узбраеннем: «самец» () — са змяшаным гарматна-кулямётным узбраеннем і «самка» () — з чыста кулямётным узбраеннем.

Гісторыя стварэння Новая мадыфікацыя Mk V істотна адрознівалася ад сваіх папярэднікаў як унутрана, так і вонкава. На ёй усталявалі чатыроххуткастную, планятарную каробку перадач сістэмы Вільсана і спецыяльны танкавы рухавік «Рыкарда». З гэтага часу машынай кіраваў адзін чалавек — удалося пазбавіцца ад бартавых каробак перадач. Адметнай вонкавай прыкметай Mk V сталі паветразаборнікі сістэмы астуджэння, змантаваныя па бартах танка. Радыятар усталёўваўся ў адным блоку з маторам. Рубку камандзіра павялічылі, а ў карме ўсталявалі яшчэ адзін кулямёт. Першыя Mk V пачалі паступаць у войскі ў маі 1918 года, а ўсяго да канца вайны было пабудавана 400 машын — па 200 «самцоў» і «самак».

Далейшае выкарыстанне

Баявыя машыны Mk IV і Mk V — асноўныя англійскія танкі I сусветнай вайны. Нягледзячы на мноства недахопаў, яны паспяхова ўдзельнічалі ў шматлікіх бітвах і шырока выкарыстоўваліся ў арміях іншых краін: 77 машын англічане перадалі французам 1 лістапада 1918 года, некалькі асобнікаў былі і ў арміі ЗША. Трафейныя Mk IV былі ў кайзераўскай арміі, а Mk V — у войсках інтэрвентаў і «Белай гвардыі» ў Расіі. Некаторыя з іх былі захопленыя Чырвонай Арміяй і названы «Рыкарда», па адлітай на блоку цыліндраў рухавіка назве фірмы-вытворцы сілавога агрэгата (выкарыстоўваліся да 1930 года). Пасля I сусветнай вайны толькі танкі Mk V і Mk V* знаходзіліся на ўзбраенні брытанскай арміі. Таксама танкі былі ў арміях Польшчы, Японіі, Латвіі, Эстоніі (да пачатку Другой сусветнай). Маюцца звесткі аб удзеле танка ў абароне Берліна.

Трэцяя бітва за Царыцын У ходзе аперацыі ў чэрвені 1919 года, якая скончылася ўзяццем горада войскамі Пятра Урангеля, упершыню ў грамадзянскай вайне раніцай 17 чэрвеня адначасова канцэнтравана адбылася атака 17-ці танкаў Першага танкавага дывізіёна, сфармаванага ў Екацерынадары, і 4 бронепаяздоў: Арол, Адзіная Расія, Наперад, за Радзіму, Атаман Самсонаў, у выніку чаго была цалкам узламаная абарона чырвоных. З танкаў, сфармаваных у чатыры танкавых атрада па 4 танка, восем штук былі цяжкімі гарматнымі Mk V, а дзевяць — лёгкімі кулямётнымі, з якіх у адным знаходзіўся «са спорту» брытанскі экіпаж аднарукага капітана Кокса.

Знаходзіўся на ўзбраенні ЗША Вялікабрытанія Францыя Расія (Белая армія Дзянікіна, Руская армія Урангеля) РСЧА з 1919 (харкаўская, затым лефортаўская танкавыя эскадры РСЧА)

Галерэя

Зноскі

Спіс літаратуры Библиотека военной истории. Энциклопедия танков, Санкт-Петербург, 1998 год. Составитель Холявский Г. Л., Издатель АТС, 578 стр., ISBN 985-433-253-5.

Спасылкі http://www.youtube.com/watch?v=S2D9gW9bYRk&feature=related http://www.youtube.com/watch?v=tWu1GyBLYAg&feature=related http://www.youtube.com/watch?v=Tzk53VoKmtI&feature=related Катэгорыя:Зброя паводле алфавіта Катэгорыя:Танкі паводле алфавіта Катэгорыя:Цяжкія танкі