Міністэ́рства юсты́цыі Беларускай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Народнага камісарыята юстыцыі БССР. У 1960 годзе было скасавана і яго функцыі выконвалі Вярхоўны Суд БССР і Юрыдычная калегія пры Савеце Міністраў БССР.
З 1970 года — саюзна-рэспубліканскае Міністэрства юстыцыі БССР.
Гісторыя Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 26 сакавіка 1946 года Народны камісарыят юстыцыі БССР быў ператвораны ў Міністэрства юстыцыі БССР.
У ліпені 1953 года была зацверджана новая структура і штаты Міністэрства юстыцыі БССР. Акрамя раней існуючых структурных падраздзяленняў міністэрства, у яго склад увайшло Упраўленне папраўча-працоўных лагераў і калоній (на саюзным бюджэце) і Дзяржарбітражы (на правах упраўлення). Да органаў, непасрэдна падначаленых Міністэрству юстыцыі, былі аднесены дванаццаць упраўленняў Міністэрства юстыцыі БССР пры абласных Саветах дэпутатаў працоўных, такое ж колькасць абласных судоў і калегій адвакатаў, пастаянна дзеючыя 3-месячныя курсы па перападрыхтоўцы судовых выканаўцаў і сакратароў народных судоў, Навукова-даследчая крыміналістычная лабараторыя.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 20 лютага 1960 года Мiнiстэрства юстыцыі было скасавана. Яго функцыі па кіраўніцтву раённымі (гарадскімі) народнымі і абласнымі судамі, дзяржаўнымі натарыяльнымі канторамі, а таксама па вядзенню судовай статыстыкі былі ўскладзеныя на Вярхоўны Суд БССР.
Савет Міністраў Беларускай ССР пастановай ад 9 сакавіка 1960 года №116 утварыў Юрыдычную камісію пры Савеце Міністраў Беларускай ССР. На Юрыдычную камісію ўскладаўся абавязак па выданні Збору законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў БССР, а таксама па падрыхтоўцы да выдання кодэксаў БССР. У красавіку 1963 года на Юрыдычную камісію было ўскладзена метадычнае кіраўніцтва органамі ЗАГС на тэрыторыі Беларускай ССР.
Пастановай ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР ад 17 верасня 1970 года №290 «Аб мерах па паляпшэнню работы судовых і пракурорскіх органаў» было прызнана мэтазгодным стварэнне саюзна-рэспубліканскага Міністэрства юстыцыі БССР, аддзелаў юстыцыі ў абласцях і скасаванне Юрыдычнай камісіі пры Савеце Міністраў БССР.
5 лістапада 1970 года Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР прыняты Указы «Аб стварэнні саюзна-рэспубліканскага Міністэрства юстыцыі Беларускай ССР», «Аб стварэнні аддзелаў юстыцыі выканаўчых камітэтаў абласных Саветаў дэпутатаў працоўных», «Аб прызначэнні тав. Здановіча А. А. Міністрам юстыцыі Беларускай ССР».
Структура на 1974 год Упраўленне судовых органаў Аддзел адвакатуры Аддзел загсаў і натарыята Аддзел па пытаннях прававой прапаганды і прававога выхавання грамадзянМИНСК. Краткая адресно-справочная книга .
Міністры
Іван Падута (1946 — 1953) Іван Вятроў (1953 — 1960) Аляксандр Здановіч (1970 — 1984) Яўген Чканікаў (1984 — 1986) Уладзімір Каравай (1986 — 1988) Валянцін Сукала (1988 — 1989) Валерый Ціхіня (1989 — 1991) Леанід Дашук (1991)
Літаратура
Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР : (1965-1991 гг.). Ч. 3. — Мн., 2000.
Катэгорыя:Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі Юстыцыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1946 годзе Катэгорыя:З’явіліся ў 1970 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1960 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1991 годзе