Марыя Уладзіміраўна Папо́ва (нар. , Бабруйск, Магілёўская вобласць, Беларусь) — беларуская баскетбалістка, гуляе на пазіцыі цяжкага форварда за баскетбольны клуб УГМК і нацыянальную зборную Беларусі. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.

Біяграфія Пачала займацца баскетболам у сярэдняй школе (у 5-м ці 6-м класе). Выхаванка ДзЮСШ №2 г. Бабруйска. Першы трэнер — Наталля Мікалаеўна Багдановіч. З 8-га класа перавялася ў Магілёўскае вучылішча алімпійскага рэзерву, дзе пачала гуляць за «Магіляўчанку»Форвард жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Марыя Папова: «Назад заўсёды паспею вярнуцца» . У 2011 годзе стала самым дзейсным іграком у зборнай Беларусі (U-18) на чэмпіянаце Еўропы ў дывізіёне «B» (11,9 ачка, 8,1 падбору)Багдан, Мусатава і Папова будуць выступаць за «Алімпію» . Не замужам.

У сезоне 2012/13 была прызнана лепшым маладым іграком чэмпіянату БеларусіМария Попова перешла в БК «Цмокi-Мінск» . Улетку 2014 года стала шостай у рэйтынгу найлепшых маладых ігракоў Еўропы па выніках сумеснага галасавання экспертаў і інтэрнэт-карыстальнікаў, арганізаваным ФІБА-ЕўропаМагіляўчанка Марыя Папова заняла шосты радок у рэйтынгу лепшых маладых баскетбалістак Еўропы . З 19 гадоў выступае за нацыянальную зборную Беларусі. Увайшла ў склад беларускай каманды на Алімпійскіх гульнях 2016 у Рыа-дэ-Жанэйра.

У 2015 годзе далучылася да клуба «Енісей»Марыя Папова: гатовая да ўсяго — хоць лятаць на самалёце, хоць ездзіць на цягніку ці трамваі. У ліпені 2016 года падпісала кантракт з турэцкім клубам «Галатасарай».

Кар’ера 2007—2010 — Магіляўчанка (Магілёў) 2010—2011 — Барысфен (Магілёў) 2011—2013 — Алімпія (Гродна) 2013—2014 — Намюр Капіталь (Намюр, Бельгія) 2014—2015 — Цмокі-Мінск 2015—2016 — Енісей (Краснаярск, Расія) 2016—2017 — Галатасарай (Стамбул, Турцыя) 2017—2018 — Боташспор (Адана, Турцыя) 2018—2019 — Гожаў (Гожаў-Велькапольскі, Польшча) 2019—2020 — Арка (Гдыня, Польшча) з 2020 — УГМК (Екацярынбург, Расія)

Дасягненні Чэмпіёнка Беларусі (2): 2012/2013, 2014/2015. Чэмпіёнка Польшчы (1): 2019/2020. Чэмпіёнка Расіі (5): 2020/2021, 2022/2023, 2023/2024, 2024/2025, 2025/2026. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2011/2012. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Бельгіі (1): 2013/2014. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Польшчы (1): 2018/2019. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Расіі (1): 2021/2022. Бронзавы прызёр чэмпіянату Турцыі (1): 2016/2017. Уладальнік Кубка Польшчы (1): 2019/2020. Уладальнік Кубка Расіі (4): 2022/2023, 2023/2024, 2024/2025, 2025/2026. Чэмпіёнка Жаночай Еўралігі (1): 2020/2021. Чэмпіёнка Балтыйскай лігі (2): 2012/2013, 2014/2015. Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (1): 2011/2012.

Спасылкі Профіль на сайце РФБ Профіль на сайце eurobasket.com Профіль на сайце ФІБА Еўропа Профіль на сайце Беларускай федэрацыі баскетбола Профіль на сайце БК Цмокі-Мінск

Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Цмокі-Мінск» Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Енісей» Катэгорыя:Ігракі «Алімпіі» Гродна Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Магіляўчанка» Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Гожаў» Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Арка» Гдыня Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Галатасарай» Стамбул Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе