Міністэ́рства тра́нспарту Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Народнага камісарыята аўтамабільнага транспарту БССР пад назвай Міністэрства аўтамабільнага транспарту БССР. У 1953 годзе атрымала найменаванне Міністэрства дарожнай і транспартнай гаспадаркі БССР, затым у тым жа годзе было рэарганізавана ў Міністэрства аўтамабільнага транспарту і шашэйных дарог БССР, з 1956 года зноў атрымала назву Міністэрства аўтамабільнага транспартуУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР «Аб рэарганізацыі Міністэрства аўтамабільнага транспарту і шасэйных дарог Беларускай ССР у Міністэрства аўтамабільнага транспарту Беларускай ССР» ад 12 ліпеня 1956 года.
У 1957 годзе было скасаванаЗакон Беларускай ССР «Аб далейшым удасканальванні арганізацыі кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам у Беларускай ССР» ад 29 мая 1957 года, яго функцыі выконвала Галоўнае ўпраўленне аўтамабільнага транспарту пры Савеце Міністраў БССР. У 1963 годзе было адноўлена.
З 16 чэрвеня 1988 года на базе Міністэрства аўтамабільнага транспарту і Галоўнага ўпраўлення рачнога флоту было створана Міністэрства транспарту БССР.
Структура на 1974 год Упраўленне гаражнай службы Упраўленне грузавых перавозак Упраўленне пасажырскіх перавозак Аддзел матэрыяльных фондаў Аддзел рамонтных прадпрыемстваў Аддзел сельгасперавозак Рэмтэхзабесп (вул. Харкаўская, 4) Інфармацыйна-вылічальны цэнтр (1-ы Цвёрды зав., 6)МИНСК. Краткая адресно-справочная книга .
Міністры В. В. Драбышэўскі (1946—1953) Пётр Калінін (1953) В. В. Драбышэўскі (1956—1957) Анатоль Андрэеў (1963—1983) Уладзімір Бародзіч (1983—1991)
Літаратура
Высшие органы государственной власти и центрального управления БССР. Ч. 3. — Минск, 2000. — С. 208–218.
Катэгорыя:Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі Катэгорыя:Міністэрствы БССР Катэгорыя:З’явіліся ў 1946 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1957 годзе Катэгорыя:З’явіліся ў 1963 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1991 годзе БССР