Няшчасны выпадак — неспадзяваная падзея, нечаканы збег абставін, што пацягнуў цялеснае пашкоджанне або смерць.
Тыповымі прыкладамі з'яўляюцца аўтамабільная катастрофа (або трапленне пад машыну), падзенне з вышыні, трапленне прадметаў у дыхальныя шляхі, падзенне прадметаў (цэгла, ледзяшы) на галаву, паражэнне электрычным токам. Фактарамі рызыкі могуць быць невыкананне тэхнікі бяспекі, ужыванне алкаголюhttp://www.rand.org/pubs/research_briefs/RB5056z1.html Кризис смертности в России | Алкоголизм, заболеваемость и ухудшение здравоохранения. Няшчасны выпадак з'яўляецца адной з вядучых прычын смерці ў Расііhttp://demoscope.ru/weekly/029/tema01.php Смертность от внешних причин в России с 1870 года. Смерць вядомых людзей у выніку няшчаснага выпадку звычайна прыцягвае шырокую ўвагу. Часта не атрымліваецца ўсталяваць, ці быў гэта няшчасны выпадак, самагубства ці забойства.
У страхаванні няшчасны выпадак трактуецца як раптоўная кароткачасовая знешняя падзея для застрахаванага, якая адбылася на працягу тэрміну дагавора, якая пацягнула за сабой цялесныя пашкоджанні (гібель) застрахаванага ў выніку ДТЗ, пажару, выбуху, стыхійных з'яў — за выключэннем супрацьпраўных дзеянняў трэціх асоб.
Віды няшчасных выпадкаў Аўтакатастрофа Трапленне пад машыну Пажар Угаранне Утапленне Падзенне на роўным месцы Падзенне з вышыні Падзенне ў яму Паражэнне электрычным токам Неасцярожнае абыходжанне з электрапілой Неасцярожнае абыходжанне з выбуховымі матэрыяламі Вытворчыя траўмы Атручванне
Зноскі
Спасылкі Крызіс смяротнасці ў Расіі: алкагалізм, захворванне і пагаршэнне аховы здароўя Арыгінал на англійскай: russia's Mortality Crisis: Drinking, Disease, and Deteriorating Health Care DaVanzo, Julie ; Grammich, Clifford. Dire Demographics. Population Trends in the Russian Federation Смяротнасць ад знешніх прычын у Расіі з 1870 года Няшчасныя выпадкі, атручванні і траўмы па-ранейшаму — на другім месцы сярод прычын смерці Дзеянні пры няшчасных выпадках, якія павінен распачаць працадаўца Няшчасны выпадак у страхаванні
Катэгорыя:Ахова працы Катэгорыя:Страхавыя тэрміны Катэгорыя:Абставіны смерці Катэгорыя:Здарэнні