Касцюкі́ (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Міжлескага сельсавета. Размешчана за 16,5 км ад Бярозы, за 22,5 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя У 1864 годзе — вёска ў Мацвееўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. У 1886 годзе в. Касцюкі (Мацвеевічы), дзейнічала царква, піцейны дом.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года 1 з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года — у складзе Польшчы. У 1924 годзе вёска ў Мацвеевіцкай гміне (з 1932 Міжлеская) Пружанскага павета Палескага ваяводства, 91 будынак.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Міжлескім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 22 воіны-землякі. У кастрычніка 1949 года ў вёсцы арганізаваны калгас імя Катоўскага, які ў лютым 1950 года ўвайшоў у склад калгаса «Чырвоны сцяг» (цэнтр — в. Міжлессе). У 1970 годзе ферма, клуб.
Планіроўка Планіровачна складаецца з 2 прамалінейных вуліц, арыентаваных з захаду на ўсход, іх пад прамым вуглом перасякаюць 2 больш кароткія вуліцы.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1886 — 23 двары, 288 жыхароў. 1897 — 59 двароў, 361 жыхар. XX стагоддзе: 1924 — 472 жыхары. 1940 — 99 двароў, 306 жыхароў. 1959 — 51 гаспадарка, 175 жыхароў. 1970 — 464 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 87 двароў, 177 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Міжлескі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна