Дане́йкі (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 42 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ліда. Насельніцтва 107 жыхароў, 57 гаспадарак (2005).

Назва З гэтага ж рэгіёна (Моўчадзь) вядомае прозвішча Данэйкаhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS93-Z9FH-R?i=813&cat=1054941. Ёсць літоўскія Daneika, Danas, DanaitisLietuvių pavardžių žodynas. A-K. Vilnius, 1985. C. 454.https://pavardes.lki.lt/?pv=f34ccc6f1aa89a436f3abc28a6c7261f. Было віленскае Данэйтаhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-D9QC-J?i=228&cat=1647808&lang=ru, пры літоўскім прозвішчным eit-Daiva Sinkevičiūtė. Lietuvių dvikamienių asmenvardžių trumpiniai ir jų kilmės pavardės. Vilnius, 2006. С. 74.. Было ашмянскае Дан, гервяцкае Данойць.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-XQH7-D?i=26&cc=4166194&cat=1106841https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS93-HFVT?i=31&cat=834953 Аснова Dan- выкарыстоўвалася ў старажытных балцкіх двухасноўных імёнах.Алесь Мікус. Вітаўты і Вітарты: Двухасноўныя імёны старабалцкага тыпу на ўсходзе. М., 2025. С. 41.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах паселішча вядома з XVI ст. У 1567 годзе ўласнасць шляхцічаў Я. Івановіча, Ж. Якубовіча і Л. Пятровіча, якія выстаўлялі ў войска Вялікага Княства Літоўскага па адным конным воіну.

З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1862 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1909 годзе ў Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Пачапаўскай гміне Навагрудскага павета.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінула 12 вяскоўцаў.

Інфраструктура Працуе магазін.

Насельніцтва XX стагоддзе: 1909 — 63 двары, 365 жыхароў. 1921 — 65 двароў, 330 жыхароў. 1939 — 343 жыхары. 1959 — 372 жыхары. 1998 — 87 двароў, 135 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 107 жыхароў, 57 гаспадарак.

Вядомыя асобы Анатоль Канстанцінавіч Клышка — беларускі пісьменнік. Міхась Канстанцінавіч Клышка — беларускі мовазнавец.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Маўчадскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна