Мала́я Сваро́тва (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 39 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ліда. Насельніцтва 287 жыхароў, 117 гаспадарак (2005).
Гісторыя На пачатку XX ст. існаваў маёнтак Сваротва ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска і фальварак Моўчадскай гміны Слонімскага павета.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія спалілі палавіну вёскі. На франтах вайны загінулі 14 вяскоўцаў.
УУ 1972 годзе дзейнічалі Дом культуры, 8-гадовая школа, бібліятэка, аддзяленне сувязі, магазін. Да вёскі далучаны сумежны хутар Лімантаўшчына.
У 1999 годзе адкрыты музей імя Б. Б. Вільчкоўскага.
Інфраструктура Працуюць с.-г. майстэрні, ветэрынарны ўчастак, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, магазін.
Насельніцтва XX стагоддзе: пачатак XX ст. — 11 жыхароў. 1921 — 54 двары, 336 жыхароў. 1939 — 458 жыхароў. 1959 — 437 жыхароў. 1970 — 397 жыхароў. 1972 — 199 двароў, 403 жыхары. 1998 — 153 двары, 280 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 287 жыхароў, 117 гаспадарак.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Маўчадскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна