Са́ўцавічы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 36 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ліда. Насельніцтва 92 жыхары, 48 гаспадарак (2005).

Назва Аснова Saut- у літоўскіх аднаасноўных адыменных прозвішчах Sautkus, Saučiulis.

Гісторыя У 1905 годзе ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічала народнае вучылішча.

З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска Люшнеўскай гміны Слонімскага павета.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінулі 22 вяскоўцы. У 1972 годзе далучана суседняя вёска ІванавічыРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365)..

Інфраструктура Працуе магазін.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1905 — 436 жыхароў. XX стагоддзе: 1921 — 13 дамоў, 89 жыхароў. 1939 — 271 жыхар. 1998 — 101 двор, 105 жыхароў. 1959 — 256 жыхароў. 1970 — 190 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 92 жыхары, 48 гаспадарак.

Вядомыя асобы В. А. Лойка — доктар фізіка-матэматычных навук.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Маўчадскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна