Марк Бартра Арэгаль (; нар. , Сант-Жаўмэ-дэльс-Даменьс, Іспанія) — іспанскі футбаліст, цэнтральны абаронца клуба «Рэал Бетыс» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі.
Кар’ера Да футбольнай акадэміі «Барселоны» Марк далучыўся ў 11 гадоў, пасля таго як некаторы час правёў у футбольнай акадэміі «Эспаньёла». У 2009 годзе быў прасунуты ў склад клуба «Барселона B»Bartra y Muniesa: finura y carácter defensivo . FC Barcelona.
14 лютага 2010 года, праз месяц пасля свайго 19-годдзя, Бартра дэбютаваў у складзе клуба «Барселона», выйшаўшы на замену Хефрэну Суарэсу на апошнія 30 хвілін матча супраць «Атлетыка», які скончыўся паражэннем каталонцаў з лікам 1:2 на стадыёне «Вісентэ Кальдэрон».
4 чэрвеня 2016 года афіцыйна перайшоў у дортмундскую «Барусію», падпісаўшы кантракт да 2020 года"Боруссия" объявила о подписании контракта с Бартрой. football.by. У студзені 2018 года вярнуўся ў Іспанію, папоўніўшы склад клуба «Рэал Бетыс»«Бетис» объявил о переходе Бартры. by.tribuna.com.
У жніўні 2022 года перабраўся ў турэцкі «Трабзанспор». У ліпені 2023 года разарваў кантракт з турэцкім клубам і неўзабаве вярнуўся ў «Рэал Бетыс».
Дасягненні «Барселона»: Чэмпіён Іспаніі (5): 2010, 2011, 2013, 2015, 2016 Уладальнік Кубка Іспаніі (3): 2012, 2015, 2016 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2013 Пераможца Лігі чэмпіёнаў (2): 2011, 2015 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2015 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2015
«Барусія» Дортмунд: Уладальнік Кубка Германіі: 2017
«Рэал Бетыс»: Уладальнік Кубка Іспаніі: 2022
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Іспаніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона B Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Дортмунд Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Бетыс Катэгорыя:Ігракі ФК Трабзанспор