«Эспаньёл» (, ) — іспанскі футбольны клуб, што ўваходзіць у спартыўную сістэму «Эспаньёл», дзе акрамя яго ёсць яшчэ і жаночы футбольны клуб, мужчынскі і жаночы баскетбольныя клубы, хакейны клуб, клуб жаночага валейбола і бейсбольны клуб. Размяшчаецца ў горадзе Барселона. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Эстадзі Карнелі Эль Прат», што можа змясціць 40 500 гледачоў. Стадыён быў уведзены ў эксплуатацыю 2 жніўня 2009 года пераможным матчам над «Ліверпулам». «Эспаньёл» з’яўляецца шостым футбольным клубам Іспаніі па агульнай колькасці балаў у чэмпіянатах краіны, але клуб заўсёды знаходзіцца ў ценю галоўнай каманды горада «Барселоны», саступаючы ў дасягненні і папулярнасці.
Гісторыя Клуб быў заснаваны 28 кастрычніка 1900 года іспанскім інжынерам з Барселонскага ўніверсітэта Анхелем Радрыгесам. Спачатку каманда звалася як «Саюз іспанскіх футбалістаў» (), але на наступны год каманда пачала звацца «іспанскі футбольны клуб» (), бо то была першая каманда сфарміраваная выключна іспанскімі аматарамі.
«Эспаньёл» гуляў спачатку ў жоўтых кашулях, але колер шортаў у кожнага футбаліста быў розным. Праз нейкі час сябар клуба адчыніў тэкстыльную фабрыку і пачаў забяспечваць каманду жоўтай тканінай. У 1910 годзе каманда зноў змяніла імя на «Спартыўны клуб Іспаніі» () і пераапранулася ў вопратку бела-сіняга колеру.
Сіні і белы быў абраны ў гонар колераў, якія выкарыстоўваюцца гербам вялікага сіцылійска-арагонскага адмірала Ражэ дэ Льюрыя, які камандаваў флотам Арагонскага каралеўства ў Міжземнамор’і ў Сярэдневякоўі. Клуб паспяхова выступаў ад самага свайго заснавання, атрымаўшы перамогу ў чэмпіянаце Каталоніі ў 1903 годзе, а пасля прыняўшы ўдзел у розыгрышу Кубка Іспаніі.
У 1906 годзе клуб быў скасаваны паводле фінансавых чынніках і большасць ігракоў далучыліся да клуба «X Спортынг Клуб». Гэты клуб атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Каталоніі тры разы паміж 1906 і 1908 гадамі. У 1909 годзе гэты клуб стаў базавым для аднаўлення клуба «Спартыўны клуб Іспаніі». «Эспаньёл» з’яўляецца адным з некалькіх іспанскіх футбольных клубаў, якія маюць заступніцтва іспанскай кароны і тым самым маюць права выкарыстоўваць слова «Рэал» у сваёй назве і выяву каралеўскай кароны на эмблеме. Гэтае права было прадастаўлена «Эспаньёлу» ў 1912 годзе Альфонса XIII.
Пасля адмовы ад стальца Альфонсам XIII у 1931 годзе і абвяшчэння Другой іспанскай рэспублікі, у сувязі з забаронай каралеўскіх сімвалаў, клуб прыняў каталонскае імя «Эспортыю Эспаньёл» (). Пасля грамадзянскай вайны ў Іспаніі, клуб вярнуў сабе назву «Каралеўскі клуб спорту Іспаніі» ().
Дасягненні Уладальнікі Кубка Іспаніі (4): 1929, 1940, 2000, 2006
Фіналіст Кубка УЕФА (2): 1988, 2007
Розная інфармацыя З 1994 года існуе «Эспаньёл B» Нумар 21 назаўсёды прыналежыць загінуўшаму капітану клуба Даніэлю Харке
Склад Станам на люты 2024 года.
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Эспаньёл