Жо́рдзі А́льба Ра́мас (; нар. , Аспіталет-дэ-Льябрэгат, Іспанія) — іспанскі футбаліст (паводле нацыянальнасці з’яўляецца каталонцам), абаронца амерыканскага клуба «Інтэр Маямі» і нацыянальнай зборнай Іспаніі.

Клубная кар’ера

«Валенсія» Займацца футболам Жордзі Альба пачаў у складзе «Барселоны», аднак сваім выпускніком яго мае права назваць футбольная школа іншага гранда іспанскага футболу — «Валенсіі», куды Жордзі перайшоў транзітам праз моладзевую каманду клуба «Карнелья».

Пасля сезона, праведзенага ў дублі, Жордзі Альба стаў прыцягвацца да гульняў за асноўны склад. Але з-за высокай канкурэнцыі на пазіцыі левага паўабаронцы малады ігрок сезон 2008/09 правёў у арэндзе ў клубе Сегунды «Хімнастык». Там Жордзі гуляў рэгулярна, а ў міжсезонні 2009 года Жордзі Альба вярнуўся ў «Валенсію».

У сярэдзіне новага сезона ігрок атрымаў шанц на сталую гульню ў асноўным складзе з-за траўмаў сваіх партнёраў на левым флангу абароны. Жордзі Альба цалкам годна справіўся з гульнёй у новым для сябе амплуа. 11 красавіка 2010 года Жордзі Альба забіў свой першы гол за «Валенсію», правёўшы мяч у браму «Мальёркі».

«Барселона» 28 чэрвеня 2012 года Альба падпісаў пяцігадовы кантракт са сваім былым клубам «Барселонай», за трансфер «Валенсія» атрымала 14 мільёнаў еўраAgreement with Valencia over Jordi Alba. fcbarcelona.com. У маі 2023 года абвясціў пра выхад з клуба па заканчэнні сезона 2022/23.

«Інтэр Маямі» У ліпені 2023 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з амерыканскім клубам «Інтэр Маямі».

Міжнародная кар’ера 11 кастрычніка 2011 года малады паўабаронца дэбютаваў у складзе зборнай Іспаніі ў матчы супраць зборнай ШатландыіХорди Альба: буду хранить футболку сборной Испании. championat.com. Свой першы мяч за зборную забіў у фінальным матчы чэмпіянату Еўропы 2012 у браму зборнай Італіі.

Дасягненні «Барселона»: Чэмпіён Іспаніі (6): 2013, 2015, 2016, 2018, 2019, 2023 Уладальнік Кубка Іспаніі (5): 2015, 2016, 2017, 2018, 2021 Уладальнік Суперкубка Іспаніі (4): 2013, 2016, 2018, 2022/23 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2015 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2015

«Інтэр Маямі»: Уладальнік Кубка ліг: 2023

Іспанія: Чэмпіён Еўропы: 2012 Пераможца Лігі нацый УЕФА: 2023

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Іспаніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Валенсія Месталья Катэгорыя:Ігракі ФК Валенсія Катэгорыя:Ігракі ФК Хімнастык Тарагона Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэр Маямі Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па футболе Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года