Варша́ўка (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавета. Месціцца за 25 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, на аўтамабільнай дарозе Смалявічы — Шацк, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск.
Гісторыя У XIX стагоддзі гэтыя землі адносіліся да маёнтка Цітва. У сярэдзіне XIX стагоддзя, па смерці Людвіга Янішэўскага і размеркаванні яго ўласнасці паміж сынамі, гэты кавалак земляў разам з фальваркам Ліпск дастаўся Ануфрыю Янішэўскаму. Ануфрый Янішэўскі заклаў тут фальварак з рэзідэнцыяй і назваў Варшаўка. У другой палове XIX стагоддзя Варшаўка ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1889 годзе ў валоданні двараніна рыма-каталіцкага веравызнання Ануфрыя Людвігавіча Янішэўскага ў маёнтку Варшаўка была 101 дзесяціна зямлі.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак нацыяналізаваны, створаны пасёлак.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Каля вёскі было расстраляна больш за 300 ваеннапалонных і мірных жыхароў.
Насельніцтва 1897 год — 1 двор, 7 жыхароў 1908 год — 1 двор, 6 жыхароў 1917 год — 1 двор, 26 жыхароў, усе беларусы 2002 год — 18 двароў, 37 жыхароў 2009 год — 48 жыхароў 2019 год — 66 жыхароў
Страчаная спадчына Сядзіба (другая палова XIX ст.).
Мемарыялы
Брацкая магіла (1941—1944).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Рудзенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна