Крыні́ца (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавета.

Гісторыя Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР. У даведніку «Гарады і вёскі Беларусі» і кнізе «Памяць. Пухавіцкі раён» гэтай Крыніцы памылкова прыпісваецца гісторыя колішняга ўрочышча Крыніца ў Пярэжырскай воласці і колішняй вёскі Крыніца ў Навасёлкаўскім сельсавеце.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва 2002 год — 35 двароў, 122 жыхары 2009 год — 330 жыхароў 2019 год — 365 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Рудзенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна