Рог () — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавета.
Назва Назва, верагодна, паходзіць ад ранейшага ўрочышча. Рог у тапаніміі можа значыць выступ, клін поля, лесу, лугу; луку, паварот ракі; клінападобную частку балота.
Гісторыя Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва 1926 год — 9 двароў, 39 жыхароў 2002 год — 27 двароў, 47 жыхароў 2009 год — 38 жыхароў 2019 год — 50 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Рудзенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна