Сівы́я. Сустракаецца таксама варыянт Сі́выя (, ), да 1940-х гадоў засценак Калінаўка — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавета.

Гісторыя Вядома прынамсі з 1868 года як засценак Калінаўка, побач з аднайменнай вёскай Калінаўка Мядзельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. З 1921 года засценак у складзе гміны Мядзел Дунілавіцкага (з 1925 года Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства. Пасля 1945 года вядома як вёска Сівыя.

Насельніцтва 1868 год — 26 жыхароў, 3 двары 1904 год — 67 жыхароў 1908 год — 64 жыхары, 12 двароў 1921 год — 58 жыхароў, 14 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 27.. 1931 год — 72 жыхары, 12 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 39.

Спасылкі

Катэгорыя:Сваткаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна