Шкленіко́ва. Сустракаецца таксама варыянт Шкальніко́ва, Шка́льнікава (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавета.
Назва Фіксавалася дзісенскае прозвішча Шкленік.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-L9XW-FFQV?i=162&cat=2325332
Сярод ашмянскага баярства ў Перапісе войска ВКЛ 1528 г. - "Boитех Склениковичъ"Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 58..
З адных і тых жа мясцінаў у Літве прозвішчы Sklenikas, Šklenikas.https://pavardes.lki.lt/?pv=b6fd39cc2b362b0c1dfd5404f1186c4c Было старое літоўскае Скленіс, з Беняконяў было Скленовіч.https://eais.archyvai.lt/repo-ext/view/266693809https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS93-3W59?i=623&cat=742007
Гісторыя У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Мядзел Пастаўскага павета Віленскага ваяводства.
Насельніцтва 1921 год — 232 жыхары, 44 дварыSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 30.. 1931 год — 237 жыхароў, 48 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 42.
Славутасці
Чортаў камень Шкленікоўскі — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння.
Спасылкі
Катэгорыя:Сваткаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна