Яжджэ́нцы. Сустракаецца таксама варыянт Язджэ́нцы, Е́джанцы (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавета.

Гісторыя У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Мядзел Пастаўскага павета Віленскага ваяводства.

Да 23 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Узленскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларуская ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..

Насельніцтва 1921 год — 101 жыхар, 15 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 27.. 1931 год — 121 жыхар, 21 дворWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 39.

Спасылкі

Катэгорыя:Сваткаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна