Дро́вашы (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадоцкага сельсавета.
Гісторыя Вядома з 18 ст. як прыватная ўласнасць у Мінскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага.
У канцы 18 ст. вёска Вілейскага павета Віленскай губерні, належала Валодзькавічу. У 2-й палове 19 ст. вёска Чэрнеўскага маёнтка Германішскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, уладанне Ясінскай. У 1870 годзе ўваходзіла ў Чэрнеўскую сельскую грамаду, быў хлебазапасны магазін. У 1880-х гадах працавала царкоўнапрыхадская школа.
У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Гарадок Вілейскага павета, пазней у складзе (1927) Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства Польскай РэспублікіWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6..
З 1939 года ў складзе БССР.
Да 9 жніўня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Гарадоцкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24., да 28 мая 2013 года — у склад Хоўхлаўскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Насельніцтва 1763 год — 63 жыхары, 10 двароў. 1866 год — 57 жыхароў. 1904 год — 114 жыхары, 288 дзесяцін зямлі. 1921 год — 185 жыхароў, 30 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 80.. 1931 год — 221 жыхар, 39 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 27. 2002 год (на 1 студзеня) — 28 жыхароў, 15 двароў.
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадоцкі сельсавет (Маладзечанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна