Ка́меншчына (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадоцкага сельсавета. Знаходзіцца за 21 км на поўдзень ад Маладзечна, 57 км ад Мінска.
Гісторыя У XVI ст. вёска ў складзе маёнтка Хоўхла, у Менскім ваяводстве ВКЛ, уласнасць Радзівілаў.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У канцы XVIII ст. вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні. У 1800 г. 4 двары, 25 жыхароў, уласнасць каталіцкага касцёла. У 2-й пал. XIX ст. вёска ў Гарадоцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, дзяржаўная ўласнасць. У 1866 годзе 23 жыхары, 2 двары. У 1870 г. 13 рэвізскіх душ мужчынскага полу. У 1897 г. 5 двароў, 41 жыхар, у Гарадоцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У пач. XX ст. 86 дзесяцін зямлі. У 1908 годзе ў вёсцы 4 двары, 59 жыхароў.
З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы (Віленская акруга ГУУЗ).
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета (з 1927 года Маладзечанскага павета), гміны ГарадокWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.. У 1921 годзе 54 жыхары, 9 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 80.. У 1931 годзе 50 жыхароў, 11 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 27.
З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Хоўхлаўскім сельсавеце Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай абласцях.
З 1991 года ў незалежнай Беларусі. У 2010 годзе 3 гаспадаркі. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Хоўхлаўскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадоцкі сельсавет (Маладзечанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна