Крыжы́-Луг (, ) — былая вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіла ў склад Хоўхлаўскага сельсавета. Знаходзілася за 19 км на поўдзень ад горада Маладзечна.

Гісторыя У канцы XIX ст. засценак у Гарадоцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. У 1897 годзе 1 двор, 6 жыхароў. У 1904 годзе засценак, 6 жыхароў, 9,5 дзесяцін зямлі.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, калонія належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета (з 1927 года Маладзечанскага павета), гміны ГарадокWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.. У 1931 годзе 28 жыхароў, 7 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 27.

Пасля паходу Чырвонай Арміі ў 1939 годзе, у складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Хоўхлаўскім сельсавеце Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай абласцях, землі ў складзе калгаса «Герой працы».

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. Скасавана ў 2004 годзе.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі