Ляды́ (, ) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупскага сельсавета.

Да 31 сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Ігрушкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533)..

Гісторыя Вядома з другой паловы XVIII стагоддзя, уласнасць Аляксандра Сапегі. У 1778 годзе прададзена Томашу Гзоўскаму, 7 двароў. Падчас вайны 1812 года належала Вікенцію Гзоўскаму, была спустошанаяНГАБ. Ф. 2001. Воп. 1. Спр. 24. Арк. 5. Ведамасць смаленскага губернскага пракурора аб спаленых і спустошаных паселішчах у Копыскім павеце Магілёўскай губерні падчас вайны 1812 года.. У 1873 годзе 53 мужчыны, у 1909 годзе вёска ў складзе Бобрскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні, 35 двароў, 209 жыхароў, хлебазапасны магазін.

З 20 жніўня 1924 года вёска ў Ігрушкаўскім сельсавеце Крупскага раёна Барысаўскай, потым Аршанскай акругі, з 26 ліпеня 1930 года Крупскага раёна, з 20 лютага 1938 года Мінскай вобласці, з сакавіка 1973 года Крупскага сельсавета. У 1930-я гады створаны калгас «Прамень свабоды». У 1941 годзе ў вёсцы 47 двароў, 218 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну ў вёсцы размяшчаўся нямецкі гарнізон. На франтах вайны і ў партызанскай барацьбе загінулі 14 чалавек, знішчана 5 мірных жыхароў. Пасля вайны калгас адноўлены, з 1958 года вёска ў складзе ўзбуйненага калгаса імя А. Колесавай. На 1 студзеня 1998 года 23 гаспадаркі, 31 жыхар. Жывёлагадоўчая ферма.

Спасылкі

Катэгорыя:Крупскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна